Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Яна – граніца вялікага водападзелу. На поўдзень ад гарадка рэкі цякуць у Чорнае мора, на поўнач - у Балтыйскае. З поўдня да яго падступаюць асушанныя тарфянікі, якія некалі былі багнай, дрыгвою, цягнуліся яны ажно да самага Мазыра, а тут, у Косаве, і далей на поўнач - палі ды светлыя сасновыя бары. Выйшлі людзі з балота на сухі ўзгорак (толькі у недалёкай упадзіне сівеў густы асіннік ды струменіўся нешырокі ручай), і пачалі тут жыць, будаваць сабе хаты. А паселішча неўзабаве назвалі Косавам, згадаўшы пра прыкметную нізіну, дзе раслі асіны, асовыя дрэвы.
Так атрымалася, што Косава неўпрыкмет стала цэнтрам цэлага рэгіёну, з якім кожная з вёсак была звязана дарогай.
Казалі нават, Косава - як сонца, а промні яго - дарогі-шляхі да вёсачак.
Першае ўпамінанне пра Косава звязана з Іванам Багданавічам Храптовічам па мянушцы Літавор.
Косава лічыцца самым маленькім горадам Беларусі, але турыстаў у ім з кожным годам усё больш і больш.
(Паводле кнігі Алеся Зайкі «Населеныя пункты Івацэвіччыны»).

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев