Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Язэп Драздовіч – настаўнік:
Глыбокае, Радашковічы, Вільня, Навагрудак
Як вядома, педагагічная дзейнасць Язэпа Драздовіча пачалася ў Мінску ў 1919 годзе. Аб тым, што ён быў добрым настаўнікам, сведчыць наступны факт. Калі школу ў вёсцы Сталіца, дзе Язэп Драздовіч вучыў сялянскіх дзяцей, польскія ўлады зачынілі, бедавалі бацькі і плакалі дзеці. Язэп Драздовіч вучыў дзяцей па сваёй методыцы: без “пастрах і кары”, на разуменні, што ёсць дабро, а што – зло, што прыгожа, а што не. Слухалі яго і паважалі не як “господина учителя” ці “пана”, а як свайго дзядзьку-настаўніка. Язэп Драздовіч вучыў дзяцей не толькі чытаць, пісаць і лічыць, але і спяваць і маляваць. Вывучалі таксама геаграфічныя карты.
У 1924 – 1926 гадах мастак выкладаў маляванне ў Глыбоцкай польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай школы. Працаваў у Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны. Арганізоўваў выставы малюнкаў вучняў, якія праходзілі ў Радашковічах і Вільні.
У 1926 – 1927 гадах супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «Маланка». У 1927 годзе заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай беларускай гімназіі. Пры студыі Язэп Драздовіч гуртаваў маладых беларускіх мастакоў, сярод якіх былі Васіль Сідаровіч і Мікола Васілеўскі. У 1927 – 1929 гадах выкладаў маляванне ў Навагрудскай беларускай гімназіі.
Навучэнцы любілі і паважалі Язэпа Драздовіча за шчырасць і апантанасць мастацтвам, праца педагога прыносіла яму радасць і задавальненне.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і ў 1940 – 1941 гадах працаваў настаўнікам малявання і батанікі ў Глыбокім і Лужках. Паколькі настаўнікаў не хапала, ён быў вымушаны выкладаць розныя прадметы, у тым ліку астраномію і гісторыю.
Гэты фотаздымак, які датуецца 1940 годам, зроблены якраз ў той час.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев